Вуліцы, на якіх мы жывем. Нашыя двары, праспекты і плошчы нашых гарадоў, праезды і завулкі нашых мястэчак. Усе яны названыя нечымі імёнамі. Чые гэта імёны? Хто гэтыя людзі, чыя памяць завязаная з нашымі дамамі і лёсамі? Што яны зрабілі і чаму іх так высока ўшанавалі?Кожную суботу а 20:15 на тэлеканале «Белсат» разам з вамі мы зазірнем на вашыя вуліцы, даведаемся пра тых, у гонар каго яны названыя, і пагаворым пра гэта ў новай тапаграфічна-іранічнай праграме «Шыльды» з вядоўцам, музыкам і проста цікавым чалавекам Лявонам Вольскім.