У Кітаі колькасць памерлых ад новага тыпу каронавірусу ўжо склала 26 асобаў, колькасць інфікаваных – 830. Пра гэта паведамляе Дзяржаўны камітэт па пытаннях аховы здароўя КНР.
Найбольшая колькасць інфікаваных зафіксаваная ў горадзе Ўу-Хань. Тут выяўлена 549 хворых на каронавірус, інфекцыя забрала жыцці 24 асобаў. Фактычна ў горадзе ўведзены каранцін, уезд і выезд забаронены. Акрамя таго кітайскія ўлады спынілі працу грамадскага транспарту ў яшчэ адным горадзе – Сяньіне.
Першыя выпадкі заражэння на каронавірус звязваюць з аптовым рынкам морапрадуктаў ва Ўу-Хань. Паводле інфармацыі шэрагу СМІ, тут прадаваліся нават лятучыя мышы, куры, трусы і змеі. Кітайскія вірусолагі схіляюцца да думкі, што найбольш верагоднай жывёлай-носьбітам інфекцыі стала змяя.
Заворванні на новы каронавірус зафіксаваныя і ў некаторых іншых краінах свету. Паведамляецца пра выяўленне інфекцыі ў Японіі, Паўднёвай Карэі, ЗША, Тайландзе.
СК belsat.eu