Сузаснавальнік фонду ByHelp Аляксей Лявончык паведаміў, што праграма дапамогі будзе пашырана яшчэ на болш краінаў, чым раней.
У размове з «Белсатам» Аляксей Лявончык звярнуў увагу на тое, што першачаргова ByHelp робіць акцэнт менавіта на рэабілітацыі палітвязняў, якія выехалі за межы Беларусі, а таксама на рэабітацыі тых былых палітзняволеных, якія знаходзяцца ў Беларусі, але маюць патрэбу ў медыцынскай і псіхалагічнай дапамозе.
«Таксама дзейнічае сістэма шэлтэраў. Яна створаная для людзей, якія апынуліся за мяжой, але якім па розным прычынам пакуль няма дзе спыніцца. Гэтыя ж людзі, за выключэннем адзінкавых выпадкаў, бяруць удзел у праграме рэабілітацыі. Сёння для пацярпелых і рэпрэсаваных працуюць 8 прытулкаў – у Батумі, Вільні, Уроцлаве, Сопаце, Варшаве», – адзначыў сузаснавальнік фонду.
Са словаў Лявончыка, у 2025 годзе фонд таксама працягне развіваць і паспрабуем пашырыць кірунак дапамогі добраахвотнікам – будзе рабіць гэта разам з партнёрамі.
Таксама з гэтага года магчымасць прайсці рэабілітацю ў былых палітвязняў будзе не толькі ў Польшчы, Літве ці Грузіі, але і ў іншых краінах, дзе ёсць значная беларуская супольнасьць.
«Акрамя таго, каманда ByHelp працягвае дапамагаць былым палітвязьням з легалізацыяй і базавай інтэграцыяй»,– удакладніў Лявончык.
Нагадаем, у кірунку рэабілітацыі фонд супрацоўнічае з BySol, Службай хуткай гуманітарнай дапамогі, часткай якой зяўляецца супольна з BySol, і яшчэ з дзвюма арганізацыямі, якія просяць ня згадваць іх назваў.
Звярнуцца ў пытаннях дапамогі і рэабілітацыі можна па кантактах у Telegram: @michas_help, @byhelp_info.
Раней фонд BySol абвясціў, што ў 2025 годзе павялічыць выплаты палітвязням.
Як адзначыў кіраўнік BySol Андрэй Стрыжак, «за мінулы год беларусы сабралі каля мільёна еўраў дапамогі». Пры гэтым колькасць людзей, якія данацяць, за мінулы год не тое, што не паменшылася, а нават павялічылася – на 12%.
«У наступным годзе будзе павялічаны памер дапамогі сем’ям палітзняволеных і самім былым зняволеным з 500 да 1000 еўраў. Звязана гэта з дадатковымі магчымасцямі ў выглядзе Міжнароднага гуманітарнага фонда, рэсурсамі якога можна будзе карыстацца ў гэтым годзе, – распавёў «Белсату» Стрыжак. – Сканчваецца першы цыкл вялікай хвалі вызваленняў. Бо,часцей за ўсё, на пачатку рэпрэсіяў лукашысты давалі тэрміны да пяці год. Зараз за тыя ж рэчы людзі атрымліваюць па 7-10 гадоў зняволення. Наперадзе яшчэ шмат працы».
Надзея Вольная belsat.eu