Фонд BYSOL павялічвае выплаты палітвязням і вызваленым з-за кратаў да 1000 еўраў.
«Год пачынаем добрымі навінамі! BYSOL падымае суму выплаты палітвязням і вызваленым да €1000», – напісаў Андрэй Стрыжак на сваёй старонцы ў Facebook.
Таксама BYSOL разам з BY_help працягваюць комплексна падтрымліваць былых палітвязняў. Падтрымка можа быць фінансавай, медыцынскай, псіхалагічнай і эвакуацыйнай.
Нагадаем, нядаўна беларусы сабралі неабходную суму на калядныя падарункі дзецям палітвязняў. Станам на раніцу 26 снежня было сабрана 25 116 еўраў з 24 800. На падарунак кожнаму дзіцяці будуць выплачаныя 100 еўраў.
Надзея Вольная belsat.eu