навіны

Прыхільнікі Башара аль-Асада хаваюцца ў Сірыі і аказваюць супраціў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Scott Peterson / Getty Images
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Scott Peterson / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Прыхільнікі былога сірыйскага дыктатара Башара аль-Асада хаваюцца на паўночным захадзе Сірыі. Некаторыя з іх аказваюць супраціў новай уладзе.

Чытайце таксама:
Сірыйскія баевікі і грамадзяне скандуюць лозунгі з нагоды падзення рэжыму Басара Асады перад пятнічнай малітвай у мячэці Амейядаў у Дамаску, Сірыя. 13 снежня 2024 года. Фота: Leo Correa / AP Photo / East News

У Сірыі свет убачыў слабасць Расеі. Уладам Ірану падрыхтавацца?

Шматлікія прыхільнікі Башара аль-Асада нават праз тры тыдні пасля ўцёкаў свайго патрона не спяшаюцца прызнаць новае кіраўніцтва. Некаторыя з іх узяліся за зброю. 

Напрыклад, пры спробе затрымання былога кіраўніка вайсковай юстыцыі каля гораду Тартус загінулі 14 чалавек, піша «Bild».

Гэта не першы і, відавочна, не апошні выпадак, таму новыя ўлады актыўна фармуюць асабісты склад для сваіх узброеных сілаў.

Так, вядома, што перастрэлкаю скончылася спроба затрымаць вядомага камандзіра рэжыму Асада Шуджа аль-Алі, які кіраваў наркатрафікам і кантрабандаю ў Ліван, а таксама займаўся вымагальніцтвам і выкраданнямі людзей. Сілы бяспекі пераходнага ўраду выявілі аль-Алі і ягоных прыхільнікаў у невялікай вёсцы каля Хомсу. У выніку шматгадзіннага бою аль-Алі быў забіты.

Паведамляецца, што затрыманні былых хаўруснікаў зрынутага дыктатара часам суправаджаліся жорсткім абыходжаннем і нават пакараннямі смерцю. Аднак пакуль буйных арганізаваных выступленняў або яднання прыхільнікаў рэжыму Асада не назіраецца.

Нагадаем, 8 снежня адбылося падзенне рэжыму Башара аль-Асада, які кіраваў Сірыяй з 2000 года, прыйшоўшы на змену свайму бацьку (кіраваў з 1971-га). Башар аль-Асад уцёк у Расею, уладу захапілі паўстанцы, найбольш актыўнымі з якіх сталася групоўка «Хаят Тахрыр аш-Шам». Яна сваймі каранямі ідзе ад «Аль-Каіды» і была звязаная з «Ісламскай дзяржаваю», але заяўляе пра разрыў з тэрарыстамі. Мноства сірыйскіх уцекачоў пачало вяртацца на радзіму.


Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10