Развітанне са Змітром Саўкам
Сёння ў менскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы развіталіся са Змітром Саўкам. Навуковец, даследнік, але перадусім выбітны знавец беларускае мовы, адышоў у лепшы свет на 51-ым годзе жыцця. На «Белсаце» Зміцер Саўка распрацаваў моўны фармат, якім мы карыстаемся. Ён з нуля стварыў і ўзначаліў адмысловую моўную службу. Спадар Зміцер быў не толькі супер-адмыслоўцам, але і веды свае даносіў да людзей так, што яго папросту хацелася слухаць і слухаць. Усіх вакол ён заражаў добрым настроем і пазітыўным поглядам на жыццё. «Белсат» смуткуе разам з роднымі і блізкімі Змітра Саўкі.
11.04.2016