Чаму ў беларусаў «свята», а ў расейцаў «праздник»? І чаму мова «Белсату» такая дзіўная?


Слынны тэлевядоўца Сяргей Падсасонны раскрыў нейкія таямніцы «Белсату» і патлумачыў, чаму беларуская мова нашага каналу часам гучыць дзіўна.

Сяргей Падсасонны – адзін з самых шанаваных і вядомых сучасных беларускіх журналістаў. Ён працуе на «Белсаце» з самага пачатку, а сёлета наш канал святкуе 16-годдзе.

Hавiны
Найлепшыя з найлепшых: «Белсат» узнагародзіў самыя крутыя матэрыялы ды іх аўтараў
2023.12.08 23:19

Сяргей распавёў нам пра тое, як пачынаўся «Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі. Але асаблівую ўвагу мы, як моўная праграма, прысвяцілі мове «Белсату».

Гледачы маглі заўважыць, што на нашым канале сустракаюцца дзіўнаватыя словы, напрыклад, «шрубалёт», «лятак», «дручок» або «коўзанка». А таксама канчаткі, якія супярэчаць нормам афіцыйнага правапісу. Не, не снапэ, камарэ і дзядзькэ, як на Чорнай Русі. А напрыклад, такія: нормаў, кароваў, асацыяцыяў і іншыя.

Рэч у тым, што за гады існавання «Белсату» на канале сфармаваўся асаблівы стандарт беларускай мовы. Вялікі ўнёсак у гэта зрабіў мовазнаўца Зміцер Саўка (1965–2016), стваральнік і кіраўнік моўнай службы каналу.

Кожнаму беларусу прыдасца наш моўны сэрвіс «Добрапіс». Там можна:

  • праверыць правапіс тэксту, паводле наркамаўкі або тарашкевіцы (устойлівасць біясферы – устойлівасьць біясфэры);
  • праверыць, як пішуцца замежныя ўласныя назвы і імёны (Сан-Францыска, Гары Потэр);
  • канвертаваць кірылічны тэкст у лацінку (moŭny servis «Dobrapis»).

Сяргей Падсасонны перакананы, што кожны беларус позна ці рана прыходзіць да беларускай мовы, пачынае разумець яе каштоўнасць.

«Калі ўжываем гэтую мову, калі мы карыстаемся гэтай мовай, калі мы яе папулярызуем, мы паказваем, што мы нічым не горшыя. Мы – частка сусветнай культуры. Мы народ. Мы – беларусы, якія маюць сваё», – перакананы Сяргей.

Мова Нанова
«Унучак ты мой, па што табе гэтая беларуская мова?» Павел Латушка пра сваё выхаванне
2023.05.15 21:32

У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч распавёў, чым адрозніваецца матывацыя словаў «свята» і «праздник».

Нагода – рус. повод

Твар – рус. лицо

Неад’емны – рус. неотъемлемый

Трапіць = папасці

Хто меў ехаць = хто павінен быў ехаць

Уяўляць – рус. представлять

Рэчаіснасць = рэальнасць

Спраўдзіцца = збыцца

Дрот – рус. провод

Апынуцца = аказацца фізічна

Мара – рус. мечта

Хваляванне – рус. волнение

Выніковы – рус. итоговый

Досвед = вопыт

Супрацьстаянне = процістаянне

Спрачацца = дыскутаваць

Зрэшты – рус. впрочем

Стварыць – рус. создать

Шукаць – рус. искать

Удасканалены – рус. усовершенствованный

Коўзанка = каток

Лятак = самалёт

Прызвычайваць = прывучаць

Панаваць = быць галоўным

Быць у стане = магчы

Муры = сцены

Супольны = сумесны, агульны

Іншаземны = замежны

Штодзённа = кожны дзень

Падкрэсліць – рус. подчеркнуть

Упэўнена – рус. уверенно

Шлях = дарога

Гадавацца = расці

Пакручасты шлях – рус. извилистый путь

Самавызначэнне – рус. самоопределение

Мусім = павінны

Лучыць = звязваць

Разнастайны = розны

Істотна = важна

Знішчыць – рус. уничтожить

Лахманы – рус. лохмотья

Свядомасць – рус. сознание

Страва – рус. блюдо

Моц = сіла

Кропкавы – рус. точечный

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.