Эканамічны форум у Менску: зробім школы як у Эстоніі?
«Асновы будучыні» – гэтак гучыць тэма сёлетняга Кастрычніцкага эканамічнага форуму, які праходзіць у Менску. І заканамерна, што будучыня краіны непасрэдна залежыць ад тых, хто сёння толькі ходзіць у школу ці ўніверсітэт. Якая сістэма адукацыі самая эфектыўная? Ды якіх зменаў патрабуе беларуская сярэдняя школа? Адказаць на гэтыя пытанні спрабавалі ўдзельнікі другога дня форуму.
03.11.2017