Чаму сярод затрыманых па гучнай «справе медыкаў» няма былога міністра аховы здароўя?
Хабар у закупах, які прывёў да завышаных удвая коштаў на лекі ды медычнае абсталяванне. Паводле старшыні КДБ, з 95 затрыманых пад вартаю застаюцца 20 чалавек: пераважна кіраўнікі медычных установаў і прадпрыемстваў. Сярод іх не будзе былога віцэ-прэм’ера і міністра аховы здароўя Беларусі Васіля Жарко.
05.10.2018