Ужо больш 7 гадзінаў Пячэрскі суд Кіева вырашае, якую меру стрымання абраць для Міхэіла Саакашвілі.
На думку палітычнай аглядальніцы сітуацыя з Саакашвілі негатыўна ўплывае на ўкраінскае грамадства.
«Ва Украіне адбываецца палітычны цырк. Перадусім, бонусы з гэтага мае Расея. Я не здзіўлюся, што мы калісьці даведаемся, што ўсё, што цяпер адбываецца ва Украіне, гэта таксама Расея».
Калі прааналізаваць, з кім супрацоўнічаў Саакашвілі альбо каго на свой бок перацягваў, ён мог выкарыстоўваць ворагаў Украіны, кажа Вольга Паповіч.
«Саакашвілі не столькі абапіраўся, напэўна, у сваім рашэнні, што будзе шкодзіць Украіне, а перадусім ён думае пра сябе, бо гэта яго мэта дасягнуць улады ва Украіне».
Цяжкасць, на думку эксперта, у тым, што ўкраінскае грамадства не верыць уладзе.
«Я не лічу, што новы Майдан кардынальна зменіць сітуацыю, бо гэта тое, чаго хоча Расея. Знішчэнне дзяржаўных інстытутаў у краіне, калі Украіна мае адкрытую мяжу з Расеяй, гэта небяспечна».
Парашэнка вінаваты ў тым, што не хацеў змяняць палітычнай, алігархічнай сістэмы ў краіне, кажа Вольга Паповіч. Эксперт кажа, што не бачыць у Саакашвілі палітыка, які можа змяніць сістэму.