Тэолаг: Беларускія святары сталі менш сябе звязваць з РПЦ


28 лістапада ў праваслаўных вернікаў пачаўся Калядны пост – час роздуму і прымірэння. Але сама Руская праваслаўная царква як уплывовы сацыяльны і палітычны інстытут ці не сее больш варожасць апошнім часам, а не мір, раздзяляе людзей, а не спрыяе аб’яднанню? І наколькі беларуская праваслаўная царква ў нашай краіне ў гэтых умовах?

Тэолаг Наталля Васілевіч адзначае, што маюцца некалькі слаёў царквы.

«Вышэйшае кіраўніцтва, мітрапаліт Павел, непасрэдна падпарадкоўваецца Маскве, ён маскоўскі чалавек, экзарх – гэта фактычна амбасадар у палітычным сэнсе. Ён кіруе тут ад імя патрыярха Кірыла і ў інтарэсах патрыярха маскоўскага», – кажа Васілевіч.

Разам з тым адзінага цэнтру ўлады ў Беларускай праваслаўнай царкве няма. Паводле ейных словаў, існуе група святароў, у якіх пасля прызначэння Паўла ўзмацнілася беларуская, мясцовая ідэнтычнасць: «Многія святары сталі больш разумець сябе як мясцовую царкву і менш сябе звязваць у палітычным сэнсе з Рускай праваслаўнай царквой».

Што праўда, беларускія святары працягваюць усталёўваць на саборы расейскія «цыбуліны», бо танна і «усе так робяць».

Падрабязней – у «Размове Мацкевіча».