Размова дня Сацыёлаг: Дзякуючы ідэолагам і БРСМ савецкая ідэнтычнасць у Беларусі маладзее


З адыходам старэйшых пакаленняў савецкая ідэнтычнасць у краіне нікуды не падзелася.

«Савецкая ідэнтычнасць у Беларусі маладзее», – кажа сацыёлаг Аксана Шэлест. Гэта – вынік працы ідэолагаў і БРСМ.

«У пачатку 2000-х сацыёлагі называлі савецкую ідэнтычнасць сыходзячым феноменам. Яна была ўласцівая людзям старэйшага веку, сельскай мясцовасці і менш адукаваным. Гэта была туга па былых часах», – адзначае Шэлест. Але з адыходам старэйшых пакаленняў савецкая ідэнтычнасць нікуды не падзелася.

Больш за тое, шмат маладзёнаў адчуваюць блізкасць да савецкай ідэнтычнасці – 20-22 % маладых беларусаў.

«Гэта пятая частка пакалення, якое нарадзілася ўжо пасля СССР! У іх няма асабістай настальгіі. Гэта – вынік трансляцыі старых нормаў у сучаснай Беларусі», – адзначае Аксана Шэлест.

Прычым, паводле госці «Размовы дня», невядома хто з гэтай моладзі пойдзе на суботнік у Курапаты, а хто – святкуе 7 лістапада.

Рэч у тым, што ідэолагі, той самы БРСМ, кажа сацыёлаг, «транслююць не савецкі светапогляд, а тагачасныя недахопы і вычварэнствы – двудумства, імітацыю дзейнасці, імітацыю самакіравання». У выніку гадуецца пакаленне з цынічнай пазіцыяй да ўсіх грамадскіх працэсаў.

Гэта страшна, мяркуе Аксана Шэлест.

Падрабязней пра савецкую спадчыну ў цяперашняй Беларусі, якая адзіная ў свеце на дзяржаўным узроўні адзначыла 7 лістапада 100-годдзе «кастрычніцкай рэвалюцыі», – у поўным выданні перадачы «Размова дня» з Уладзімірам Мацкевічам.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Каментары