Стрым «Белсату» з акцыі да 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі


На плошчы Незалежнасці ў Менску каля помніка Леніну сабраліся некалькі сотняў чалавек, каб адзначыць 100-я ўгодкі кастрычніцкай рэвалюцыі.

На плошчы выступаюць прадстаўнікі камуністычнай партыі Беларусі, прысутнічаюць людзі з плакатамі і сцягамі СССР. Да помніка Леніну ўсклалі кветкі, гучыць гімн Беларусі.

«Па-першае, мне ўжо 77 гадоў і я атрымаў найлепшую ў свеце сталінскую адукацыю. Па-другое, я прыйшоў таму, што сёння 50 гадоў майму мікрараёну Ўсход, які быў усталяваны ў 67-м годзе Машэравым, першы шматпавярховы мікрараён у Менску. І яшчэ я сёння прыйшоў таму, што сёння 76-я ўгодкі антыфашысцкага параду на Чырвонай плошчы», – распавядае адзін з удзельнікаў акцыі.

На плошчы прысутнічае моладзь, студэнты, якія кажуць, што яны самі захацелі прыйсці на святкаванне.

«Мне вельмі цікава ўсё гэта пабачыць нажыва, бо мы не жылі ў гэты час. Нашыя бацькі распавядаюць, мы ведаем гэта толькі па гісторыі. Захацелася пабачыць, наколькі людзі памятаюць гісторыю, гатовыя прыйсці сюды», – распавядае маладая дзяўчына.

На плошчы Незалежнасці са сцягам Савецкага саюзу – браты-амерыканцы Джэфры і Джэйсан, што заснавалі ў Беларусі школу англійскай мовы Native. Яны фанаты Савецкага саюзу і пераехалі з Нью-Йорку ў Менск дзесяць гадоў таму.

ВЧ/КА, belsat.eu

Стужка навінаў