Кніга, у якую можна пагуляць


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGNTJPMVNadzEzNXMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Героі культавай дзіцячай кнігі, якая лічыцца класікаю шведскае літаратуры, напярэдадні Калядаў упершыню загаварылі па-беларуску.Забаўныя аповеды пра дзядулю Пэтсана ды коціка Фіндуса чытаюць і любяць шмат у якіх краінах свету. Яны перакладзеныя больш як на 30 моваў. Толькі што калядная гісторыя ад шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста пабачыла свет па-беларуску дзякуючы Саюзу беларускіх пісьменнікаў ды перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч:

«Там вельмі шмат жартаўлівых момантаў, вельмі шмат гульні словаў побач з сур’ёзным тэкстам. Самі гісторыі надзвычай цікавыя, іх проста перанесці ў рэальнае жыццё і зрабіць з дзіцёнкам тое, пра што толькі што прачыталі ў кнізе».

Прэзентацыя беларускага выдання казкі «Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды» прайшла з удзелам Паўла Харланчука ды Ганны Хітрык, якія выканалі, адпаведна, ролі дзядулі і коціка. Акторы і надалей збіраюцца распавядаць гэтыя гісторыі дзеткам: «Канечне, калі яны ведаюць мову, надалей буду, і сама яе яшчэ раз прачытаю. Адна! А я нават набуду кніжку! …А я – не, мне яе абяцалі даць. Дарагавата!»Казку пра Пэтсана ды Фіндуса можна набыць у менскіх дзяржаўных і прыватных кнігарнях, а таксама праз інтэрнэт-крамы knihi.by ды imbryk.by.Іншыя тэмы:

Нобэлеўскай прэміі мала, каб стаць героем Беларусі.

Шлем Мікалая Радзівіла Чорнага – на выставе ў музеі палацу Румянцавых і Паскевічаў у Гомлі.

Рарытэтныя фільмы паводле Караткевіча і Тарыча – на Свяце Кіно ў Магілёве.

Вольга Гардзейчык, Сяргей Будкін, «Белсат»