Хто «двоечнік» – вучань ці настаўнік?


Школьная адукацыя ў такім крызісе, што падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэставання, кампанія да якога пачалася днямі, вымагае ўсе больш часу, кажа рэпетытар Яўген Лівянт.

Пры гэтым, «інтэлектуальны ўзровень вучняў не становіцца ніжэй, яны не глупыя», пытанні хутчэй да настаўнікаў. Ці збываецца перасцярога Аляксандра Лукашэнкі, што, калі згубім настаўніка, будзем хадзіць дурныя?

Падрабязней – у «Размове Мацкевіча».