Экс-амбасадар Украіны ў Беларусі: Маем разыграны Крамлём спектакль


Раман Бязсмертны, які раней з’яўляўся амбасадарам Украіны ў Беларусі, выказаўся пра апошні скандал у дачыненнях паміж краінамі.

У «Гарачым каментары» Раман Бязсмертны падзялісўся сваёй ацэнкай цяперашняга стану беларуска-украінскіх адносінаў:

«Адносіны такія, як могуць быць да дзяржавы, якая спрабуе і вучыцца быць дэмакратычнай і якая знаходзіцца ў руках дыктатара. А наконт апошняга інфармацыйнага скандалу: толькі ў некаторай ступені гэта канфлікт паміж Украінай і Беларуссю, а на 90 %, і нават больш, гэта працяг канфлікту ў інфармацыйнай частцы, дыпламатычнай, вонкавапалітычнай паміж Масквой і Кіевам. А складнікі інфармацыйнай дыскусіі амаль ніяк не звязаныя з прадметам дыпламатыі, вонкавапалітычных і эканамічных адносінаў паміж Украінай і Беларуссю. Наўпроставыя факты і іншыя аргументы кажуць пра тое асобна службовыя асобы альбо асобныя сегменты ўлады Рэспублікі Беларусь кіруюцца з Крамля».

Былы амбасадар кажа, што мы маем на паверхні «разыграны Крамлём спектакль».

«Цяпер усё залежыць ад таго, наколькі мудра прадстаўнікі – тут вельмі цяжка гаварыць пра дзяржаўную машыну – з аднаго і іншага боку сябе павядуць», – мяркуе Раман Бязсмертны.

Глядзіце таксама: