КДБ: Украінскі журналіст – шпіён. Лухта ці праўда?


Шпіён, які дзенічаў пад выглядам журналіста. Камітэт дзяржбяспекі Беларусі перарваў маўчанне ў справе грамадзяніна Украіны Паўла Шаройкі, затрыманага напрыканцы кастрычніка ў Менску. Згодна з версіяй КДБ, Шаройка стварыў агентурную сетку, каб збіраць інфармацыю пра абароназдольнасць Беларусі. Цяпер супраць яго заведзеная крымінальная справа. Па якой, між іншага, пад вартаю КДБ знаходзіцца таксама і грамадзянін нашае краіны.

Вольга Жарнасек, «Белсат», фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum