Неспадзяваныя сведчанні на судзе па справе Аляксандра Коржыча. Сяржант Яўген Бараноўскі адмовіўся ад часткі паказанняў, якія даў на папярэднім следстве, заявіўшы, што працаўнікі КДБ аказвалі на яго фізічны і псіхалагічны ціск.
Алег Волчак кажа, што верыць у ціск на Барановіча.
«Я давяраю ягоным словам, гэтая інфармацыя ў нас ужо была. Але гэта не пра адну справу. Да мяне прыходзілі жонкі мытнікаў. 12 чалавек пісалі скаргі, што да іх таксама ўжывалі шантаж і пагрозы».
Паводле праваабаронцы, справа Коржыча паказвае ўзровень беларускага войска.
«Гвалт, катаванні – гэта ўжо сістэма».
Суд бароніць сістэму, бо войска не можа прызнаць, што ў яго ёсць злачынцы – афіцэры і вышэйшыя афіцэры, кажа Алег Волчак.
Ці магчымая рэформа войска, глядзіце ў «Гарачым каментары».