Адам Міцкевіч. Наш геній, які перасягнуў іхнага Пушкіна. Да 225-годдзя


Адам Міцкевіч нарадзіўся ў ноч перад Раством 225 гадоў таму пад Наваградкам. Усё жыццё яго суправаджалі цуды. Аўтар твораў «Дзяды», «Пан Тадэвуш», «Гражына», ён склаў «паэтычную Біблію» Беларусі і перасягнуў свайго сябра, паэта Аляксандра Пушкіна. Новыя «Вусы Скарыны».

Адам Бэрнард Міцкевіч – прыклад таго, як шмат агульнага ў беларусаў, палякаў і літоўцаў. Ён нарадзіўся ў маёнтку Завоссе пад Наваградкам 24 снежня 1798 года, праславіўся сваімі творамі па-польску, пабудаванымі на народных паданнях беларусаў і літоўцаў.

Hавiны
Каліноўскі – Касцюшка – Міцкевіч: вандруем па Заходняй Беларусі шляхамі беларускіх нацыянальных герояў. Працяг
2021.07.31 09:30

«Адам Міцкевіч стаў першым паэтам новай эпохі рамантызму на нашых землях. А эпоха рамантызму – гэта што? Гэта эпоха нараджэння нацыяў, бо гэта час, калі вышэйшыя слаі грамадства зацікавіліся ніжэйшым. І Міцкевіч – той чалавек, які першы пачаў услаўляць народныя легенды і такім чынам абуджаць цікавасць да простага народу. Ён стварыў грунт для нараджэння тутэйшых нацыяў – і літоўскай, і беларускай, і польскай», – распавядае вядоўца праграмы «Вусы Скарыны» Цімох Акудовіч.

У чым Адам Міцкевіч перасягнуў свайго сябра, расейскага паэта Аляксандра Пушкіна? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны».

Гарачы каментар
Палякі, літоўцы і беларусы – пра тое, чый Міцкевіч
2018.12.24 21:08

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.