«Людзі прыходзяць па беларускую мову» – уладальнік варшаўскай кавярні «Kakao»


Віктар Шукеловіч наведаў варшаўскую кавярню, куды людзі прыходзяць не толькі па каву, але і па беларускую мову. Для замежнікаў гэтая кавярня сталася акном у Беларусь – краіну з уласнай гісторыяй, мовай і культурай.

Кавярня «Kakao» (Instagram, Facebook) зрабілася вельмі папулярнаю сярод тых, хто цікавіцца Беларуссю. Яе ўладальнік Яўген Скрабутан ахвотна распавядае пра Радзіму, тым больш што ён мае пэўны досвед. Да пандэміі каронавіруса ён кансультаваў турыстаў, ладзіў экскурсіі і велавандроўкі па Беларусі.

Яўген распавёў пра розныя тыпы кававых напояў: эспрэса, амерыкана, латэ і гэтак далей. А таксама пра тое, як рэагуюць людзі, якія ўпершыню чуюць беларускую мову, упершыню каштуюць беларускую выпечку і ўпершыню бачаць партрэты Зянона Пазняка, Змітра Дашкевіча і Ларысы Геніюш.

Смакоцце – рус. вкуснятина

Натуральна – рус. естественно

Акурат = якраз

Звычка = прывычка

Прапанова – рус. предложение

Заўвага – рус. замечание

Прынамсі = па меншай меры

Адзін аднаго – рус. друг друга

Распавядаюць = расказ

Марозіва = марожанае

Асобны – рус. отдельный

Нататнік = блакнот

Кіраваць – рус. руководить

Амбасада = пасольства

Паходжанне – рус. происхождение

Мяшанка = сумесь

Смак – рус. вкус

Кубак – рус. кружка, чашка

Напой = напітак

Какава (ж.р.) – рус. какао

Карысна – рус. полезно

Сэнс – рус. смысл

Аднолькава – рус. одинаково

Націск – рус. ударение

Слодыч – рус. сладость

Нагадваць = напамінаць

Сорамна – рус. стыдно

Інакш = іначай

Прыцягваць увагу – рус. привлекать внимание

Печыва = пячэнне

Штораз = кожны раз

Удасканальвацца – рус. совершенствоваться

Далучыцца – рус. присоединиться

Багата = многа, шмат

Набыць = купіць

Квіток = білет

Вандроўка = падарожжа

Цалкам = поўнасцю

Беспадстаўна – рус. необоснованно

Асабісты = персанальны

Выпадкова – рус. случайно

Дамаўляцца = дагаворвацца

Спатканне – рус. свидание

Занадта – рус. чрезмерно

Пошук – рус. поиск

Постаць = фігура

Паўплываць – рус. повлиять

Светапогляд – рус. мировоззрение

Лёс – рус. судьба

Як мага больш – рус. как можно больше

Зычыць = жадаць

Падсілкавацца – рус. подкрепиться

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Valentin Balan / unsplash