Алена Зуй-Вайцяхоўская: «Не называйце мяне Аленай Жалудок»


Новыя святочныя традыцыі ад каманды «Трэба пагаварыць».

Парады ад нашых вядоўцаў Марыі Грыц і Кацярыны Ваданосавай – як перажыць святы без шкоды для сябе:

  •  практыкуйце новыя карысныя звычкі;
  • зрабіце псіхалагічную паўзу – на святы, гулянні, адпачынак;
  • бярыце настрой у свае рукі;
  • калі стаміліся святкаваць, адпачніце і ад гэтага, але лепш у сяброўскім коле;
  • паслухайце гіт «Шчучыншчына».

Спецыяльная госця, акторка Алена Зуй-Вайцяхоўская, вядомая як выканаўца гіту пратэстаў «Шчучыншчына» Алена Жалудок, падзеліцца сваімі сямейнымі гісторыямі. Экспертка-псіхалагіня Эліна Антонава адкажа на пытанне: святкаваць ці не святкаваць, калі вашыя блізкія не побач?

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» кожную нядзелю ў эфіры «Белсату» а 20:30, на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS . Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.

Belsat.eu