Стэрэатыпы пра беларускую мову і акторства. Размова з акторкаю Святланаю Гайдалёнак


З якімі ярлыкамі сустракаюцца акторы? А якія ярлыкі навешваюць людзі на беларускамоўных беларусаў? Пра беларускі тэатр на радзіме і за мяжой распавяла акторка і арт-менеджарка Святлана Гайдалёнак.

Святлана Гайдалёнак раней працавала ў тэатры «Крылы халопа» ў Берасці. Тэатр Святланы вучыўся ў фізічных тэатраў, такіх, як альтэрнатыўныя тэатры Польшчы (Teatr Ósmego Dnia, Teatr Biuro Podróży) або дацкі «Odin Teatret» Эўджэньё Барба. Берасцейскія ўлады зліквідавалі «Крылы халопа» ў чэрвені 2021 года.

Гісторыі
Як склаўся лёс берасцейскага тэатру «Крылы халопа» і людзей, якія яго стваралі
2022.10.16 09:40

Святлана з’ехала ў Польшчу і разгарнула там тэатральную дзейнасць. Як прадзюсарка яна дамаглася, каб спектакль чэшскага тэатру «3+КК» «Еду да Магадану: не вер, не бойся, не прасі» ішоў у Польшчы не толькі з польскімі, але і з беларускімі субтытрамі.

Як рэзідэнтка Тэатральнага інстытуту імя Збігнева Рашэўскага Святлана займаецца важным сацыяльна-культурным праектам «Start girls». Гэта тэатральны трэнінг для дзяўчат-падлеткаў з Украіны і Беларусі.

Вядоўца праграмы – Віктар Шукеловіч.

Мова Нанова
Беларускамоўнасць – покліч душы? Пазіцыя? Туга за радзімаю?
2023.02.27 17:55

Спаткацца = сустрэцца

Асоба = чалавек

Адчуванне – рус. ощущение

Асабіста = персанальна

Лічбавая прастора – рус. цифровое пространство

Кавалачак = кусочак

Стаўленне = адносіны

Прабачыць = дараваць – рус. простить

Гвалт = насілле

Асэнсавана – рус. осознанно

Асяроддзе – рус. окружение

Шлях – рус. путь

Намагацца = старацца

Постаць = фігура

Меркаваць = думаць

Прасунуцца – рус. продвинуться

Падлетак – рус. подросток

Не ставаць = не хапаць

Уяўляць – рус. представлять

У сваю чаргу – рус. в свою очередь

Інспіравацца = натхняцца – рус. вдохновляться

Выпальвацца = выгараць

Бракаваць = не хапаць

Саромецца – рус. стесняться

Штучна – рус. искусственно

Аднатаваць = адзначыць

Звярнуць увагу – рус. обратить внимание

Так сталася = так атрымалася

Цвічок – рус. гвоздик

Труна – рус. гроб

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.