Праз Навальнага выбараў у Расеі не прызнаюць?


Выказванняў расейскай прапаганды рознай ступені агіднасці з нагоды смерці Навальнага доўга чакаць не давялося. Разбіраем у праграме «Лукавыя навіны».

Пачнем з Маргарыты Сіманьян, якая пачала нахабна хлусіць пра тое, што аўдавелая Юлія Навальная на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы пра смерць свайго мужа заявіла з усмешкай на твары.

«Як жвава з’явілася на Мюнхенскай канферэнцыі жонка Навальнага, як яна ўсміхалася, як у яе нават туш не пацякла. (…) Я вось так… Не дай бог, вядома… як усе мы ў такіх выпадках прымяраем на сябе, мне здаецца, я б нават мычаць не магла ў падобнай сітуацыі».

Нават на тых кадрах, якія ў сваёй праграме паказвае Сіманьян, бачныя заплаканыя вочы Юліі і фрызура, пра якую кажа прапагандыстка. Дакладней: не фрызура, а проста сабраныя назад валасы.

А калі б Маргарыта для сваіх гледачоў ўключыла б гук, а не проста паказвала кадры з Мюнхенскай канферэнцыі, дык гледачы пачулі б, што і як у сваім выступе кажа без усмешкі Юлія Навальная.

«Я хачу, каб Пуцін, усё ягонае асяроддзе, пуцінскія сябры, пуцінскі ўрад ведалі, што яны панясуць за тое, што яны зрабілі з нашай краінай, з маёй сям’ёй, з маім мужам, персанальную адказнасць. І гэты дзень настане вельмі хутка».

Але тое, як па Юліі Навальнай і яе мужу прайшліся праваслаўныя z-патрыёты – гэта кветачкі ў параўнанні з тым, як увесь гэты час расейскія ўлады здзекуюцца з маці Аляксея Навальнага, не аддаючы цела сына.

Таксама ў праграме «Лукавыя навіны»:

  • Зяленскага абвінавацілі ў забойстве Навальнага

Калаж з фота: Moscow City Court Press Office / TASS / Forum 

belsat.eu / ЮК