Чаму карэнныя народы Расеі гатовыя ваяваць за Маскву?


Вайна супраць Украіны пацвердзіла каланіяльную залежнасць суб’ектаў Расейскай Федэрацыі ад цэнтру. Як Масква прывязала да сябе карэнныя народы Расеі? Ці ёсць падставы думаць, што РФ разваліцца, як разваліўся СССР або Расейская імперыя?

Intermarium
З захопу Беларусі пачалася акупацыя Крыму
2023.04.23 15:05

Сучасная Расея карыстае масу класічных каланіяльных практык і метадаў. Галоўны з іх – русіфікацыя. Паводле ЮНЭСКО, у Расеі існуюць прыблізна 133 мовы і дыялекты. І амаль усе яны, акрамя расейскай і татарскай, – у рознай ступені пад пагрозаю знікнення.

Побач з русіфікацыяй ідзе жорсткая цэнтралізацыя ўлады ды рэпрэсіі супраць нязгодных, у тым ліку выкарыстоўваюцца «эскадроны смерці». Нацыянальныя рухі народаў Расеі загнаныя ў рамкі культурніцкіх праектаў і грамадскіх арганізацыяў.

Каланізаваныя тэрыторыі пераўтвораныя ў «сыравінныя прыдаткі». Гэта добра відаць на прыкладзе Якуціі ды яе багаццяў, але рэальную выгаду ад гэтага атрымлівае цэнтр – Масква.

Intermarium
«Беларусаў называлі туземцамі». Як Расейская імперыя рабавала ВКЛ
2020.04.19 22:15

У выпадку адсутнасці прыродных багаццяў рэсурсам робяцца людзі. Яскравы прыклад – самыя бедныя рэгіёны Расеі Тува і Бурація, якія адначасова і лідары ў колькасці загінулых на вайне, якую для іх ператварылі ў сацыяльны ліфт.

Як гэта ўсё стала магчымым? Ці прыклад украінцаў, якія змагаюцца за сваю суверэнную дзяржаву, абудзіў прагу свабоды ў карэнных народах Расеі? Няўжо чачэнцы даравалі Маскве дзве вайны?

Каментар
Калі згніе «гэты монстр»? Расейскія сепаратысты – пра будучыню РФ і незалежнасць народаў
2023.04.24 16:24

Госці праграмы «Intermarium»:

  • Аляксандра Гармажапава – кіраўніца фонду «Вольная Бурація»
  • Руслан Габасаў – кіраўнік Камітэту башкірскага нацыянальнага руху
  • Вадзім Сідараў – эксперт у этнічных працэсах і нацыяналізме, дактарант Карлавага ўніверсітэту
  • Майрбэк Вачагаеў – чачэнскі палітычны дзеяч і гісторык
  • Дзяніс Сакалоў – сацыяльны антраполаг, спецыяліст у пытаннях Каўказу

Аўтарка і вядоўца – Наста Ільіна, гісторык, кандыдатка гуманітарных навук.

Праграму «Intermarium» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Минобороны России / ВКонтакте