«Нейкая нескароная плынь свабоды адчуваецца ў беларускай мове» – расейскі паліглот


Паліглот і мовазнаўца з Арэнбургу Вячаслаў Чэрнеў падзяліўся думкамі наконт беларускай мовы, угадваючы азербайджанскую, узбекскую, вугорскую, русінскую і расейскую мовы.

Філолаг Вячаслаў Чэрнеў ведае больш за 20 моваў. Часткай з іх ён валодае свабодна, частку проста разумее. Як ён зацікавіўся беларускай мовай і ў якія прыгоды праз яе трапіў, ён распавёў нам у адным з мінулых выданняў праграмы:

«Мова пераважна ўспрымаецца як сродак камунікацыі. Але за гэтай мовай стаіць яшчэ і нацыянальная культура, побыт, светапогляд, – тлумачыць Вячаслаў. – І я менавіта так пачынаю вывучаць нейкую новую мову: намагаюся кантактаваць з людзьмі, сустракацца з тымі, хто на гэтай мове гаворыць (ці то меў бы гаварыць, а не гаворыць), з прадстаўнікамі адпаведнага народу. Гэта вельмі прыемна».

«Ажаніцца з кімсьці» і «жениться на ком-то» – адчуваеце розніцу? Гэта якраз прыклад таго, як у мове праяўляюцца розныя ментальныя ўстаноўкі народаў.

Вядоўца праграмы – Віктар Шукеловіч.

Даводзіцца = прыходзіцца

Як маецеся? = Як жывяце, як справы?

Глядач – рус. зритель

Ды няўжо! – рус. да неужели

Зацікаўлены – рус. заинтересованный

Асоба – рус. личность

Асяроддзе = акружэнне, атачэнне

Крышачку інакш – рус. чуточку иначе

Станоўча = пазітыўна

Менавіта = іменна

Жартаваць – рус. шутить

Маленства = дзяцінства

Падхопліваць – рус. подхватывать

Пагатоў = тым больш

Грунтоўна – рус. основательно

Занурыцца = паглыбіцца

Мяжа = граніца

Супольны – рус. общий

Зычны – рус. согласный

Пераважна – рус. преимущественно

Правапіс = арфаграфія

Па-вугорску = па-венгерску

Назіраць – рус. наблюдать

У атачэнні = у акружэнні

Прывабліваць = прыцягваць

Разнастайнасць = рус. разнообразие

Побыт = быт

Светапогляд – рус. мировоззрение

Намагацца = старацца

Адпаведны – рус. соответствующий

Шлюб – рус. брак

Кпіць = насміхацца

Абразліва – рус. оскорбительно

Жорстка = груба

Пачуццё – рус. чувство

Меў бы гаварыць – рус. должен был бы говорить

Так павялося = так пайшло

Носьбіт – рус. носитель

Намаганне – рус. усилие

Не сорамна – рус. не стыдно

Блытацца – рус. путаться

Звяртаць увагу – рус. обращать внимание

Памылка – рус. ошибка

Няветліва – рус. невежливо

Пакрыўдзіць – рус. обидеть

Прызвычаіцца = прывыкнуць

Смак – рус. вкус

Нязмушана = проста, лёгка

Скарбонка ведаў – рус. копилка знаний

Натуральна – рус. естественно

Памкненне – рус. стремление

Няскораны – рус. непокоренный

Плынь = паток

Уражанне – рус. впечатление

Утульнасць – рус. уют

Спалучэнне гукаў – рус. сочетание звуков

Закалыхваць – рус. убаюкивать

Выбітны знаўца – рус. выдающийся знаток

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.