У чым іншыя народы могуць раўняцца на беларусаў?


«Каб любіць Беларусь, нашу мілую маму, трэба ў розных краях пабываць» – заспяваў Лявон Вольскі. Менавіта так і зрабіў арт-менеджар Алесь Чахоўскі. Ён адправіўся ў падарожжа, каб знайсці беларускі вайб і зразумець, у чым сіла і слабасць беларусаў.

Алесь Чахоўскі – арт-менеджар і культурны дыпламат. На сваім YouTube-канале «Алесь Чахоўскі | Беларускі вайб» ён падзяліўся вынікамі падарожжаў па розных краінах. Вандруе ён, каб адчуць беларускі вайб у свеце. Што такое «вайб» – Алесь падрабязна распавёў у нашай праграме.

Вайб – гэта англіцызм, як і «сэлэбрыці» і «інфлюэнсер». Навошта беларусам запазычваць словы, калі беларуская мова такая багатая, спытаецца пурыст? Пра тое самае запытаўся вядоўца Віктар Шукеловіч – і атрымаў разгорнуты адказ.

Таксама Алесь падзяліўся думкамі наконт таго, як вірусны кантэнт, музыка, пераклады фільмаў і кніг робяць беларускую мову «сексі».

Мова Нанова
Як гаварыць пра секс па-беларуску?
2022.02.14 17:44

Блытаніна – рус. путаница

Стасункі = адносіны

Прывабнасць – рус. привлекательность

Пытаць – рус. спрашивать

Згодна – рус. согласно

Упэўненасць – рус. уверенность

Акалічнасць = абставіны

Менавіта = іменна

Датычна = мае адносіны

Памыляцца – рус. ошибаться

Узмацніць – рус. усилить

Іншаземец = замежнік

Фіча (англ. feature) = рыса

Годны – рус. достойный

Спалучэнне – рус. сочетание

Прага = моцнае жаданне

Добразычлівасць – рус. доброжелательность

Сціпласць – рус. скромность

Рыса – рус. черта

Пераконваць – рус. убеждать

Варты = годны

Трымцець = дрыжаць, трапятацца

Напруга – рус. напряжение

Прылада = інструмент

Распаўсюджаны – рус. распространенный

Адпаведны – рус. соответствующий

Генерацыя = пакаленне

Век = узрост

Адчуванне – рус. ощущение

Кранацца – рус. дотрагиваться

Пачуццё – рус. чувство

Цалкам = поўнасцю

Шчыры – рус. искренний

Асобна – рус. отдельно

Меркаваць = думаць

Распаўсюджваць – рус. распространять

Мэта = цэль, задача

Акурат = якраз

Забаўляльны – рус. развлекательный

Гурт = музычная група

Прасоўваць = папулярызаваць

Інфлюэнсер = уплывовы чалавек, уплывоўца

Заўважаць – рус. замечать

Мастацкі – рус. художественный

Дарэчы – рус. кстати

Пашана = павага

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

На вокладцы выкарыстаны малюнак Дэ Лёса.