У чым поспех дыверсантаў з РДК і легіёна «Свабода Расеі»


Як расейскія добраахвотнікі ўварваліся ў Белгарадскую і Курскую вобласці. Праграма «Лукавыя навіны»:

Ад самай раніцы 12 сакавіка расейскія выданні, паблікі, Telegram і нават тэлеканалы (што рэдкасць у такіх выпадках) паведамлялі пра баі, якія ішлі на расейска-украінскай мяжы ў раёне Белгародскай і Курскай абласцей Расеі. Тэкст ва ўсіх прыкладна адзін – той, што апублікавала Міністэрства абароны.

«Самаадданымі дзеяннямі расейскіх вайскоўцаў усе атакі ЗСУ адбітыя. Па праціўніку нанесеныя ўдары авіяцыяй, ракетнымі войскамі і артылерыяй. У выніку актыўных дзеянняў падраздзяленняў прыкрыцця дзяржаўнай мяжы і памежнікаў тэрарыстычныя фарміраванні кіеўскага рэжыму, якія панеслі істотныя страты, адкінутыя. Парушэнняў дзяржаўнай мяжы не дапушчана».

Каб пацвердзіць тыя самыя «значныя страты», пра якія кажуць у Мінабароны, ведамства апублікавала некалькі відэа, якія нібыта дэманструюць знішчаную тэхніку дыверсантаў. Вось адно з іх.

«Кадры знішчанай тэхнікі дыверсійна-разведвальных групаў украінскіх тэрарыстычных фармаванняў у памежнай зоне ў раёне населенага пункта Нехацееўка Белгародскай вобласці».

Разбор
РДК, Легіён і Сібірскі батальён. Што за расейцы ваююць супраць Крамля і за Украіну
2024.03.15 19:39

Таксама ў праграме «Лукавыя навіны»:

  • А ці былі дыверсанты?
  • Фэйкі пра добраахвотніцкія атрады Салаўёва

belsat.eu / Авер