У гэтым выданні «Мова нанова» вядоўца Віктар Шукеловіч паказаў розныя віды велікодных яек і гульні з імі. А пра святкаванне Вялікадня распавяла нашая госця Нэлі Багамолава, чыё стаўленне да беларускае мовы перакулілі Міхал Анемпадыстаў і Зянон Пазняк.
Як выбраць вербачкі і што падаць на святочны стол? Пра гэта мы распыталі нашую госцю Нэлі Багамолаву, якую велікодным традыцыям вучыла бабуля.
Распыталі мы нашую госцю і пра беларускую мову. Нэлі пачала размаўляць па-беларуску пад уплывам малюнка Міхала Анемпадыстава і словаў Зянона Пазняка. А да 2020 года дзяўчына ставілася да беларускае мовы прахалодна. Разважаючы аб прычынах, яна ўспамінае свайго настаўніка гісторыі Беларусі. Той паказаў вучням, што беларуская мова – гэта нейкі рудымент.
«Словы Зянона Пазняка і малюнак Міхала Анемпадыстава былі галоўнымі чыннікамі таго, што мяне прымусіла паглядзець на пытанне мовы больш… хочацца ўжыць слова «радыкальна», але я не лічу, што гэта радыкальна, – пасміхаецца Нэлі. – Гэта радыкальна для тых, хто ўспрымае мову як нешта варожае. Але калі чалавек не адносіцца да сваёй культуры як да варожай, то ў гэтым няма ніякай праблемы».
Што ж там было на тым малюнку? Як Нэлі зразумела словы Пазняка, дзякуючы якім перайшла на беларускую мову ў паўсядзённым жыцці? Паслухайце нашую госцю – магчыма, гэта натхніць і вас.
Асабіста – рус. лично
Перадусім – рус. прежде всего
Захавальніца – рус. хранительница
Падрыхтоўка – рус. подготовка
Шматкаляровы, шматколерны – рус. многоцветный
Адпавядаць – рус. соответствовать
Непрыкметны – рус. незаметный
Дапасаваны = дарэчны – рус. уместный
Стравы – рус. блюда
Адмыслова = спецыяльна
Фарбаванае яйка – рус. крашеное яйцо
Прысмакі – рус. лакомства
Разгавецца = добра пад’есці
Могілкі – рус. кладбище
Дзіўна – рус. странно
Сумна – рус. печально
Распавесці = расказаць
Абурыць – рус. возмутить
Літаральна – рус. буквально
Затрымаць – рус. задержать
Адлічыць – рус. отчислить
Намер – рус. намерение
Падручнік – рус. учебник
Пэўны – рус. определенный
Стаўленне – рус. отношение
Мастак – рус. художник
Часопіс – рус. журнал
Уражанне – рус. впечатление
Шлях – рус. путь
Адмовіцца – рус. отказаться
Захішчаць = абараняць – рус. защищать
Крыніца – рус. источник
Чыннік = фактар
Варожы – рус. враждебный
Чаканні – рус. ожидания
Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.