Расея рыхтуецца да грамадзянскай вайны ў ЗША і паклёпнічае на Залужнага


Расейская прапаганда сумуе па Прыгожыне. Падрабязней у праграме «Лукавыя навіны»: Вось ужо і ў супрацьстаянні ўладаў Тэхаса з федэральнымі ўладамі ЗША яны бачаць почырк нябожчыка кіраўніка ПВК Вагнэра. У праваенных тэлеграм-каналах пачаў гуляць вось такі мэм на тэму.

«Адзін з генералаў нацгвардыі Тэхасу абвясціў «Марш справядлівасці» на Вашынгтон. «Нас 25 тысяч і мы ідзем разбірацца», – заявіў Юджын Прыгожвэл.

А пазней тое, што адбываецца ў Тэхасе, ужо цалкам афіцыйна пачалі называць «Маршам справядлівасці».

«Так званы «марш справядлівасці» па-тэхаску таксама выдыхнуўся – ад ранейшых запалу рашучасці не засталося і следу. Так, «Армія Бога» з амерыканскіх «дальнабойнікаў-патрыётаў» правяла абяцаныя дэманстрацыі ў Ігл-Пас, Юме і Сан-Ісідра».

Але пратэстамі ўзлаваных людзей назваць іх цяжка – мітынгі ператварыліся ў рынак мерча, барбекю на адкрытым паветры і бяздзейнае хістанне па зялёных газонах. Шматлікасцю гэтыя акцыі таксама не вылучаліся, і ў людзей напэўна закралася некаторае расчараванне ад дарэмнасці таго, што адбываецца.

Таксама ў праграме «Лукавыя навіны»:

  • Залужнага знялі. Шайгу рыхтавацца?

belsat.eu / ЮК