Павел Латушка: Лукашэнка – чалавек без роду і племені


Паўлу Латушку як міністру культуры даводзілася размаўляць з Аляксандрам Лукашэнкам за зачыненымі дзвярыма. Падчас адной з такіх размоваў той патлумачыў беларускамоўнаму міністру сваё стаўленне да беларускае мовы.

Павел Латушка – намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі Святланы Ціханоўскай, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, амбасадар.

«Мову нанова» як моўную праграму ў першую чаргу цікавіла, як працавалася спадару Паўлу ў лукашэнкаўскай вертыкалі ўлады. Наш госць звяртае ўвагу, як дзіўна абмяркоўваць беларускамоўнасць беларускага міністра.

«Гэта дзіўная рэч, калі мы гаворым пра дзяржаву Рэспубліка Беларусь, але зʼявай зʼяўляецца тое, што міністр, ці генерал, ці старшыня дзяржаўнага камітэту выступае ў парламенце на беларускай мове публічна», – кажа Павел Латушка.

Наш госць канстатуе, што беларуская мова была канфліктнаю з’яваю ва ўрадзе, у парламенце, у дзяржаўных структурах, у грамадскасці.

Павел Латушка быў міністрам культуры РБ у 2009–2012 гадах. На сваёй пасадзе паслядоўна карыстаўся беларускаю мовай. Як да гэтага ставіўся Аляксандр Лукашэнка? Як рэагавалі чыноўнікі, для якіх беларуская мова – адназначны маркер ворага, кім яны лічаць апазіцыянераў? А хто, наадварот, прыходзіў на дапамогу і падтрымліваў прасоўванне нацыянальнае культуры?

Аляксандра Лукашэнку спадар Павел называе чалавекам без роду і племені. У гэтым яго пераканала адна з размоваў з Лукашэнкам, якою наш госць падзяліўся з вядоўцам Віктарам Шукеловічам.

Асяроддзе = атачэнне = акружэнне

Перадусім = найперш

Распавядаць = расказваць

Адбывацца = праходзіць

Выкрасліць – рус. вычеркнуть

Службовец = чыноўнік, служачы

Пераважна = збольшага

Непрыхільна = негатыўна

Абыякава = раўнадушна

Амбасадар = пасол

Узгадваць = успамінаць

Урад – рус. правительство

Асабісты = персанальны

Нарада – рус. совещание

З’ява – рус. явление

Заўвага – рус. замечание

Прапагаваць = прапагандаваць

Прыціснуць – рус. прижать

Сумленне – рус. совесть

Ён мае рацыю = ён правы

Установа – рус. учреждение

Абмяркоўваць = дыскутаваць

Перакананы = упэўнены

Сябра = чалец

Выкарыстоўваць = ужываць

Асоба = персона

Хлусіць = падманваць

Усцешыць = парадаваць

Танней – рус. дешевле

Дармовы = бясплатны

Стаўленне = адносіны

Выхаванне – рус. воспитание

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Афіцыйны канал Паўла Латушкі / Telegram; president.gov.by