«Мяне вучылі: ніколі не сяліся ў гатэлях». Фатографка распавяла, як спазнаць характар беларусаў


Журналістка і фатографка Ірына Арахоўская распавяла пра свае прыгоды і выпрабаванні, якія адкрылі ёй Беларусь і беларусаў. Ад інтэрв’ю са 100-гадоваю жыхаркаю палескае вёсачкі, сплаву па рацэ пад бел-чырвона-белым сцягам да ранення міліцэйскаю куляю падчас пратэстаў 2020 года.

Гледачы «Белсату» і чытачы нашае старонкі добра ведаюць працы Ірыны Арахоўскай. Вось прыклад прыгожасці, якую яна здымала ў 2018 годзе.

Hавiны
Карпаты? Швецыя? Не! Фантастычныя краявіды з Гомельшчыны!
2018.04.20 13:26

А гэта фота з паслявыбарчых пратэстаў 2020 года.

Жаночы марш у Менску, 5 верасня 2020 года.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu / Vot-tak.tv
Hавiны
Найлепшыя фота «Белсату»: якім мы запомнім 2020 год
2020.12.29 13:10

Цікава, што вучылася Ірына зусім не на фатографа. Да таго ж яна зрабілася беларускамоўнаю беларускаю, хоць яе расейскамоўныя бацькі прыехалі ажно з Сібіры. Якія гісторыі за гэтым крыюцца? Якія парады яна атрымала ад дасведчаных калегаў, што дазволілі бліжэй пазнаёміцца з героямі здымкаў? Якая сустрэча пераканала Ірыну, што Беларусь – вельмі неаднародная краіна? Як рэагавалі жыхары прырэчных вёсак на пабудаваны паводле ролікаў у YouTube плыт пад бел-чырвона-белым сцягам? Да якой высновы прыйшла Ірына пасля беларускіх пратэстаў 2020–2021 гадоў?

У граматычнай частцы распавядзем некалькі моўных цікавінак і разбярэмся са складанасцямі назоўнікаў жаночага роду.

Кіраваць = адрасаваць

Цырульніца – рус. парикмахер

Выпадкова – рус. случайно

Шлях – рус. путь

Сумоўе – рус. собеседование

Захапленне – рус. увлечение

Вандраваць – рус. путешествовать

Сталася/атрымалася – рус. получилось

Каледж

Калі шчыра – рус. если честно

Пачатковы ўзровень – рус. начальный уровень

Гародніна – рус. овощи

Відэлец – рус. вилка

Добразычлівы – рус. доброжелательный

Адметны – рус. отличный от других

Куточак – рус. уголок

Багна = балота

Амаль – рус. почти

Мяшанка – рус. смесь

Віраваць – рус. бурлить

Пераночыць = пераначаваць

Здымкі (працэс) – рус. съемки

Здымкі (фоткі) – рус. снимки

Стасункі – рус. отношения

Рыса – рус. черта

Гасцінны – рус. гостеприимный

Падчас – рус. во время

Уражанне – рус. впечатление

Плыт – рус. плот

Марыць – рус. мечтать

Пабудаваць – рус. построить

Назіранне – рус. наблюдение

Келіх – рус. бокал

Частаваць – рус. угощать

Гумовая куля – рус. резиновая куля

Бяспечны – рус. безопасный

Знянацку – рус. внезапно

Вобшук = ператрус – рус. обыск

Сведка – рус. свидетель

За кратамі – рус. за решеткой

Наступствы – рус. последствия

Ужываць стала – рус. употреблять постоянно

Адмысловы = спецыяльны

Цвярозы – рус. трезвый

Паўзмрок – рус. полусумрак

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.