Зянон Пазняк: Лозунг «абы не было вайны» – гэта канец


Лідар КХП-БНФ дае змрочны прагноз у праграме «Два на Два» ды гаворыць пра ўзброены супраціў у выпадку спробы Расеі захапіць Беларусь.

«Расея абавязкова забярэ Беларусь, калі Захад нічога не будзе рабіць бліжэйшыя два гады. У выніку мы не зможам пазбегнуць вайны. Якая яна будзе: збройная, ці з «зялёнымі чалавечкамі», ці шляхам палітычнага перавароту, але Расея будзе імкнуцца гэты «балкон» забраць. Калі Пуцін забярэ Беларусь, гэта будзе ягоная вялізарная перамога. Захад стане на калені», – сказаў Зянон Пазняк. Паводле палітыка, Расея рыхтуецца менавіта да такога сцэнара.

Што можа супрацьпаставіць Беларусь такой палітыцы? «Лозунг «абы не было вайны» – гэта канец», – дадаў госць праграмы. Зянон Пазняк параўноўвае Пуціна ды Гітлера, якога таксама спрабавалі напачатку «залагодзіць». «Калі не будзе супраціву, то гэта будзе анексія нібыта паводле волі народу. Калі будзе супраціў, хай невялікі, але збройны, калі пачнуць страляць, змагацца за незалежнасць – гэта будзе прыклад для іншых людзей, сігнал для міжнароднай супольнасці аб супраціве. І нават калі будзе параза, трагічная параза, то для будучыні будзе падстава для незалежнасці», – падкрэсліў Зянон Пазняк.

Глядзіце перадачу «Два на Два» он-лайн у архіве праграмаў «Белсату».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў