Золатавалютныя рэзервы Беларусі за два месяцы знізіліся да 4,72 мільярда долараў


За два месяцы скарачэнне золатавалютных рэзерваў перавысіла мільярд долараў.

За студзень ЗВР скараціліся на 334,4 млн долараў. За два ж апошніх месяцы скарачэнне склала 1 млрд 95,2 млн долараў. Такія дадзеныя прадставіў Нацбанк.

Паводле інфармацыі БелаПАН, урад і Нацбанк у першай палове года збіраюцца прыняць меры па павелічэнні золатавалютных рэзерваў. Агенцтва спасылаецца на беларускіх эканамістаў, якія сцвярджаюць, што крыніцай павелічэння золатавалютных рэзерваў могуць стаць расейскія крэдыты.

На апошняй прэс-канферэнцыі кіраўнік краіны не выключыў, што Беларусь можа звярнуцца да Расеі па чарговы крэдыт.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў