Зняволеныя ў італьянскай турме зарабляюць да 1000 еўра


У паўночнаітальянскай Падуі асуджаныя зарабляюць, пякучы хлеб.

У турме ў паўночнаітальянскім горадзе Падуя стварылі пякарню. Яна існуе з 2005 года. У кааператыве «Giotto Cooperative», які заснаваў пякарню, кажуць, што сярод іх працаўнікоў узровень рэцыдывістаў на 1-2 % меншы за сярэдні па краіне.

«Яны пачынаюць мяняцца, становяцца добрымі працаўнікамі, якіх цяжка знайсці нават па-за межамі турмы. Усё таму што яны вяртаюць годнасць і самапавагу», – кажа прэзідэнт «Giotto Cooperative» Ніколя Баскалета.

Асуджаныя зарабляюць па 800-1000 еўра ў месяц, якія пасля могуць патраціць на такія рэчы як кава, зубная паста альбо пераслаць сваім сваякам.

«Раней я быў брудным хлопцам з Неапалю, які не ведаў, што рабіць і аказаўся ў турме. А цяпер я навучыўся гандляваць», – распавядае 38-гадовы Марка.

Асуджаны рады, што дзякуючы сваёй працы можа падтрымліваць сям’ю.

ЗК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары