Зіма на поўначы Беларусі – як у ГУЛагу: «Спім у ватоўках і пад цыратамі»

video

У самым вялікім шматпавярховіку Верхнядзівінску, што на Віцебшчыне, на жыхароў льецца вада.

Праз нясвоечасовы капітальны рамонт узімку на галовы людзям льюцца вёдры вады, а спаць можна толькі ў ватоўках і накрыўшыся цыратаю. Будаўнікі, робячы страху, прыбралі пліты перакрыцця.

«За ноч 6 бочак вады выліваем, калі б гэтага не рабілі, дык затанулі б зусім», – праводзіць экскурсію па сваім гасцінным пакоі жыхар дому Андрэй Карамаў.

Каб пазбегчы кароткага замыкання, жыхары не карыстаюцца электрычнымі прыборамі, шмат уласнае маёмасці пашкоджана. А некаторыя напярэдадні зрабілі рамонт, узяўшы на яго крэдыты.

Verkhnyadzvinsk karta mapa

30 гадоў таму дом збудавалі для перасяленцаў з Чарнобылю ў рэкордна кароткі тэрмін. Цяпер ім жыве намесніца старшыні райвыканкаму ў сацыяльных пытаннях, але гэта ніяк не дапамагае вырашыць праблему.

«Наш райвыканкам з намі не сябруе. У іх адзін адказ: навошта вы ў гэтым доме жывяце? Вас ніхто не прымушаў тут кватэры набываць. Вас ніхто сюды не запрашаў», – разводзіць рукамі жыхарка Марына Каляда.

Сюжэт пра Верхнядзвінск падрыхтавала праграма «Маю права», якая выходзіць на «Белсаце» па серадах а 19:05.

Глядзець выданне праграмы цалкам:

Глядзець іншыя выданні праграмы «Маю права»

ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары