Жыхары пра візіт Лукашэнкі ў Маскву: Нікчэмнае бавенне часу


22 лістапада Аляксандр Лукашэнка сустракаецца з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

Кіраўнікі дзяржаў прыбылі ў Крэмль з сабору Хрыста Збавіцеля, дзе павіншавалі з юбілеем Патрыярха Кірыла, якому напярэдадні споўнілася 70 гадоў.

Мы распыталі мінакоў на вуліцах Менску, навошта кіраўнік Беларусі паехаў у расейскую сталіцу.

Шмат хто ставіцца да яго паездкі скептычна.

«У Маскве Лукашэнку цікавяць газ і крэдытаванне нашай эканомікі. Ён не спраўляецца з крызісам, які працягваецца ўжо нейкі час», – кажа малады мужчына.

«Лукашэнка не да канца шчыры ў сваіх учынках. Гэта бачна па яго апошняй заяве, калі ён сказаў, што нам усё адно, што Захад, што Усход. Толькі неадказны чалавек можа сказаць такое», – разважае іншы.

«Візіт нічога не значыць. Нікчэмнае бавенне часу. Тое самае як ён паляцеў адпачыў у Катары, і па ўсім свеце адпачывае з Коленькай», – яшчэ адно меркаванне менчука.

Больш у відэа.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў