Жыхар Грузіі: Лукашэнка апошні дыктатар Еўропы? Мяне не тычацца, я па-за палітыкай


«Белсат» прайшоўся па грузінскіх вуліцах, каб даведацца, што мясцовыя думаюць пра візіт кіраўніка Беларусі.

«Трэба сябраваць з усімі. Я машыну ў Менску набываў», – каментуе мужчына прыезд Аляксандр Лукашэнкі. Але нічога не можа сказаць наконт таго, што некаторыя называюць беларускага кіраўніка «апошнім дыктатарам Еўропы». – «Мяне гэта не тычацца. Я па-за палітыкай».

«Спадзяюся мы не будзем абменьвацца досведам па ціску на апазіцыю і ціску на медыі. А калі будзем абменьвацца досведам у сельскай гаспадарцы, наладжваць эканамічныя сувязі, я толькі вітаю», – кажа іншы.

Больш меркаванняў – у відэа вышэй.

Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Грузію 22 красавіка. Учора ён сустракаўся з грузінскім прэзідэнтам Георгіям Маргвелашвілі, а таксама з прэм’ерам Іракліем Гарыбашвілі. Сёння Лукашэнка наведае Батумі.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары