Жыхары Дэбальцава: Мы ў паніцы! Не выходзім з падвалаў. Пахаваць забітых немагчыма – страляюць


Грамадская арганізацыя «Данбас SOS» звяртаецца да ўсіх неабыякавых з просьбай дапамагчы жыхарам украінскага горада Дэбальцва.

Горад ўжо некалькі дзён знаходзіцца ў зоне самых зацятых баёў на ўсходзе Украіны.

У Дэбальцава няма вады, цяпла, святла, мабільнай сувязі. «Большасць людзей хаваюцца ад бамбёжак у кватэрах, падвалах шматпавярховак і прыватных дамоў, практычна не выходзяць з іх…. Няма магчымасці пахаваць забітых…. Мы проста ў паніцы», – гаворыцца ў звароце мясцовых жыхароў, які апублікаваны ў Facebook-суполцы «Свободный Донбасс».

 

Арганізацыя «Данбас SOS» збірае грошы на прадукты, якія не патрабуюць гатавання, памперсы, батарэйкі, лекі (сардэчныя, заспакаяльныя, супрацьвірусныя і г. д.).

Больш інфармацыі па спасылцы.

ЮВ, belsat,eu

Глядзі таксама
Каментары