Жыхары Баранавічаў і Слуцку хацелі ўвезці ў Беларусь 40 кг гашышу ў газавым балоне


Фота mvd.gov.by

Пастаўшчыкоў мараканскага гашышу ў краіны ЕАЭС затрымалі ў вёсцы Мікелеўшчына Мастоўскага раёну супрацоўнікі наркакантролю і гарадзенскай міліцыі.

Затрыманыя – беспрацоўны 30-гадовы жыхар Баранавічаў, і раней судзімы за крадзеж 46-гадовы случчанін, таксама беспрацоўны. У іх канфіскавалі 39,7 кг гашышу.

Аднаго са зламыснікаў раней пазбавілі правоў кіроўцы, таму для дастаўкі «тавару» ён прыцягнуў сваю сяброўку – ўдаву, маці дваіх малалетніх дзяцей. Сама жанчына не ведала пра наркотыкі. У адной з краін ЕЗ наркадылеры адправілі яе ў краму за пакупкамі. За гэты час яны пераабсталявалі аўта запраўленым паліўным газавым балонам ужо напоўненым пакетамі з гашышам.

Супраць мужчын узбудзілі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў.

ДР belsat.eu паводле mvd.gov.by

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары