Жыхар Ганцавічаў сеў за стырно з 4,2 праміле алкаголю


У Ганцавічах супрацоўнікі ДАІ затрымалі 25-гадовага кіроўцу, які меў 4,2 праміле алкаголю ў крыві.

Сумны антырэкорд быў зафіксаваны позна ўвечары 24 чэрвеня. Кіроўца «Ford Mondeo» знаходзіўся ў стане «вельмі моцнага алкагольнага апянення», паведамляе прэс-служба ДАІ Берасцейскай вобласці.

Кіроўца патлумачыў, што пасля сваркі з жонкай ён расстроіўся і, выпіўшы спіртное, паехаў у бок свайго лецішча па трасе Р-7 (Камянец – Жабінка – Федзькавічы). Аднак супрацоўнікі ДАІ спынілі п’янага кіроўцу і адхілілі яго ад кіравання аўтам.

Кіроўцу-парушальніка пазбавяць правоў на тры года, таксама яму пагражае буйны штраф.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары