Ужо цяпер міліцыя ўстанавіла больш за 50 пацярпелых, якія даверыліся 33-гадоваму мужчыне і ягонаму кампаньёну.
Зламыснік прапанаваў мясцовым жыхарам сезонную працу на ўборцы ўраджаю. Мужчына прапаноўваў патэнцыйным працаўнікам заробак не менш за $ 300, пражыванне ў спрыяльных умовах, добрае харчаванне за кошт працадаўцы.
У рэальнасці ўмовы выглядалі не гэтак прывабна.
Супраць вярбоўшчыка могуць узбудзіць крымінальную справу за незаконныя дзеянні, накіраваныя на працаўладкаванне грамадзянаў за мяжой.
ДР belsat.eu паводле uvd.brest.gov.by