Жыхар Барысава хацеў абрабаваць касу, якая стаяла пад камерай відэаназірання

video

Інцыдэнт здарыўся ў адной з крамаў у Крупках. Зламыснік скарыстаўся адсутнасцю прадаўца і забраў з касы 600 рублёў.

У момант злачынства ў павільёне не было іншых пакупнікоў. Адзін з супольнікаў адцягваў увагу прадаўца, а другі – стаяў напагатове. Камера відэаназірання зафіксавала момант крадзяжу.

Касірка хутка заўважыла прапажу і паведаміла ў міліцыю. Праваахоўнікі затрымалі ўсіх траіх – дваіх недалёка ад крамы, а выканаўцу на чыгуначнай станцыі, адкуль ён хацеў з’ехаць электрычкай Ворша-Менск.

Супраць 35-гадовага барысаўца ўзбудзілі крымінальную справу за крадзеж. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. У дачыненні да змоўцаў праводзіцца праверка.

 

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары