Жыхар Баранавічаў спрабаваў выкрасці школьніцу


Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэту распачаў крымінальная справа па ч. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да 39-гадовага мужчыны.

Як паведамляе прэс-служба СК, мужчына падазраецца ў тым, што днём 2 жніўня 2017 года паблізу вул. Бадака Баранавіцкага раёну ўдарыў па галаве 15-гадовую дзяўчыну і заштурхаў яе ў багажны адсек свайго аўтамабіля «Опель Зафіра». Школьніца ў той момант адна вярталася дадому з вадаёма, дзе адпачывала разам з сяброўкамі.

Са словаў пацярпелай, ад атрыманых цялесных пашкоджанняў яна страціла прытомнасць, а калі прыйшла да памяці, пералезла ў салон, адкуль ёй удалося выскачыць з мінівэна падчас руху паблізу аўтазаправачнай станцыі. Дзяўчыну з рознымі траўмамі шпіталізавалі.

39-гадовы мужчына неўзабаве быў затрыманы.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў