Затрыманых падчас стрыму журналістаў выпусцілі з пастарунку. Онлайн


Барысаў. Журналісты «Белсат» на волі.

Posted by «Белсат» on Samstag, 18. März 2017

15:00 Нашых калегаў адпусцілі з Барысаўскага РАУСу.

13:24 Афіцыйна Вольгу Чайчыц і Сержука Кавалёва затрымалі а 12:15. Чакаем тры гадзіны, пакуль працаўнікі міліцыі вырашаць, ці заводзіць справу, ці адпусціць нашых калегаў. Калі журналісты выйдуць з пастарунку, мы адновім трансляцыю.

13:06 Нашымі калегамі займаецца Аддзел аховы правапарадку Барысаўскага РАУСу.

12:50 Вольгу Чайчыц і Сяржука Кавалёва трымаюць у пастарунку. Супрацоўнікі міліцыі маюць намер праверыць акрэдытацыю нашых журналістаў. Іншых прадстаўнікоў медыяў папрасілі выдаліцца з РАУСу, яны чакаюць пад дзвярыма.

12:31 Дзяжурны Барысаўскага РАУСу паведаміў рэдакцыі, што нашых калегаў «толькі-толькі прывезлі, праводзіцца разбіральніцтва». На якой падставе іх затрымалі, пакуль невядома. Паводле дзяжурнага, у нашых журналістаў правераць дакументы і адпусцяць або распачнуць адміністратыўны працэс.

 

 

12:25 Журналістам кажуць, што яны не затрыманыя, але просяць прайсці з працаўнікамі міліцыі:

«Калі вы не падпарадкуецеся законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, будзе іншая размова», – кажуць прадстаўнікі барысаўскай міліцыі.

12:20 Іх вязуць у Барысаўскі РАУС на так званым службовым аўтамабілі без апазнавальных знакаў органаў унутраных справаў.

12:12 Працаўнікі міліцыі затрымліваюць нашую здымачную групу. Журналісты праводзілі стрым з Барысава.

ВД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары