«Жэстачайшы ілюзіён» – новая праграма на «Белсаце»


На першым шоу «Жэстачайшага ілюзіёну» мы бачым парламенцкія выбары, а таварышч Ваван і ягоны верны паплечнік Рамзан адбіраюць лепшыя нумары для выбараў у сваёй краіне.

Шоу заменіць у эфіры праграму «Эксперт». Яго вядуць мультыплікацыйныя персанажы Гоша Застабільны ды Фаня Крытыкан, навеяныя вобразамі Бубы Касторскага ды Фаіны Ранеўскай.

Кожны «Ілюзіён» будзе прысвечаны асобнай тэме. «Мы імкнемся рабіць вясёла. У зале, апрача мультыплікацыйных персанажаў, ёсць і жывы – наш госць. Адзіны сур’ёзны кавалак», – тлумачыць стваральнік праграмы рэжысёр Юры ХашчавацкіУ першай праграме ролю сур’ёзнага персанажу згуляў кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Уявім, што на выбарах перамагла апазіцыя, і ў Беларусі пачынае працу сапраўднае грамадскае тэлебачанне. Ці стаў бы Юры Хашчавацкі весці на ім падобную праграму, у якой крытыкаваў бы новы ўрад? Рэжысёр адказвае: так. Пачынаў бы з порцыі гумару, каб даць новым уладам зрабіць першыя крокі ды асвоіцца ў сваёй ролі, і паступова перайшоў бы да вострай сатыры.

«Улада без сатыры іржавее. Яна павінна баяцца медыяў», – падкрэслівае ён.

Юры Хашчавацкі лічыць, што «новая палітычная эліта» ўжо «часткова гатовая да таго, каб паводзіцца па-еўрапейску».

Глядзець першае выданне праграмы «Жэстачайшы ілюзіён» цалкам:

 

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў