Жахлівая аварыя ў Горадні: кіроўца пад спайсам забіў жанчыну


Хлопец, якога выцягнулі з-за стырна міліцыянты, на пытанні не адказваў, а толькі ўсміхаўся і нешта няўцямна бубніў.

«Сеат» выскачыў на тратуар, пранёсся паміж слупамі і дрэвамі. Абмінуў прыпаркаваную «БМВ» і павільён аўтобуснага прыпынку, на тратуары знёс два металёвы слупы. Збіў ля прыпынку дзвюх жанчын: адна загінула, другую даставілі ў лякарню. Ударыў у металёвы плот. Змяў два яго пралёты. Вылецеў на ахоўваную стаянку, дзе яго спыніў «Пежо», у які ён урэзаўся, – паведамляе гарадзенская ДАІ.

Кіроўца, якога выцягнулі з-за стырна, быў у стане моцнага наркатычнага апянення. На пытанні міліцыянтаў хлопец толькі ўсміхаўся і нешта няўцямна бубніў. У хуткім часе будзе распачата крымінальная справа.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў