З'езд Партыі БНФ. Красамоўныя фота


На з’езд найстарэйшай партыі Беларусі вылучылі 200 дэлегатаў. Тым не менш зала амаль пустая.

Кіраўніком партыі трэці раз запар абралі Аляксея Янукевіча. За іншага прэтэндэнта – Васіля Раманава з Гомлю – галасы аддалі 18 дэлегатаў. Два бюлетэні прызнаныя несапраўднымі.

Янукевіч заявіў, што не абяцае «рэзкіх прарываў і вялікіх вынікаў». «Мы разумеем, што сітуацыя ў Беларусі вельмі складаная і не садзейнічае дзейнасці палітычных партый. Будзе шмат працы, часта цяжкай і няўдзячнай»,  – сказаў ён.

Падрабязней пра тое, як прайшоў з’езд, – глядзіце ў матэрыяле Валеры Руселіка ў «Аб’ектыве» а 21-й гадзіне. Пасля выпуску навінаў сюжэт з’явіцца на старонцы «Белсату».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў