«Здравствуйте! Я русский оккупант!» - незвычайныя шаўроны ў гомельскай краме


Скандальныя шаўроны заўважыў гамяльчук у краме вайсковай вопраткі.

«У Гомлі ў краме вайсковай вопраткі пачалі прадаваць забаўныя шаўроны», – піша ў Facebook Уладзіслаў Мігдалёнак. Яго ўвагу прыцягнулі шэўроны з сімволікай сепаратысцкага аб’яднання ДНР.

«Разумееце, у нас крама для страйкбалістаў. Страйкбол – гэта ваенна-тактычная гульня. Яна мадэлюе нейкія падзеі, прадугледжвае два канфліктныя бакі. У нас былі раней шаўроны Сербіі і Албаніі, і хлопцы набывалі іх. Я сапраўды прывёз некалькі шаўронаў «Наваросія», «ДНР»… Учора выкінуў «Укантакце» гэта, з’явілася шмат каментароў», – распавёў уладальнік крамы ў размове з euroradio.fm.

Іншыя нашыўкі: «Новороссия», «Вежливые люди», «Кошу укроп», «Мы русские, с нами Богъ» Усе яны каштуюць 50-70 тысячаў рублёў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў