Завод у Крупках: працаўнікі не могуць дамагчыся заробку за 2013 год, а дырэктар хаваецца ў Расеі


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”276219″ img_size=”large”][vc_column_text]У дзень прыезду belsat.eu ў Крупкі з былымі працаўнікамі прадпрыемства сустрэлася прадстаўніца фірмы-ліквідатара – упершыню за год, цягам якога ідзе ліквідацыя прадпрыемства.

За тры гады заробак «згарэў» напалову

На падворку Крупскага плодагароднінавага заводу нічога не нагадвае, што не так даўно прадпрыемства працавала. Надпіс на прахадной закрыты шыльдай крамы аўтадэталяў.

– Што, Сярога, сядзіш? Яблык многа – узяў бы ўключыў лінію, нарабіў бы сабе віна, – жартуе Людміла, якая працавала тут сакратаром.

– Няма ні вады, ні святла, – вартаўнік штовечара пільнуе тэрыторыю пустога заводу.

16 колішніх работнікаў вытворчасці па сённяшні дзень не атрымалі свае заробкі за 2013 год.

Алена працавала тут аператарам лініі, а напярэдадні закрыцця заводу кладаўшчыцай. Ёй прадпрыемства віннае 15 млн недэнамінаваных беларускіх рублёў: аклад Br 1,3 мільёна да дэнамінацыі за 10 месяцаў плюс Br 2 мільёны, якія налічылі падчас судовага разбору. Паводле курсу долара на сакавік 2013 года, з якога жанчына перастала атрымліваць заробак, гэта каля 1 700 умоўных адзінак. Сёння, калі ёй выплацяць заробленыя грошы цалкам, гэта будзе менш за $ 800.

Столькі ж Крупскі плодагароднінавы завод вінны і тавараведу Людміле.

Жанчыны кажуць, што гэта не самыя высокія запазычанасці перад былымі работнікамі. Агулам прадпрыемства мае заплаціць былым працаўнікам Br 570 млн старымі, або амаль $ 30 000.

Гэтую лічбу ў сакавіку 2016 года апублікавала раённая газета «Крупскі веснік». Зварот ад фірмы «Партнёр-Кансультант», што займаецца ліквідацыяй заводу, быў адзінай публічнай інфармацыяй для былых працаўнікоў прадпрыемства.

Алена кажа, што больш за доўгі працэс ліквідацыі заводу і продажу ягонай маёмасці іх нервуе адсутнасць звестак, бо не вядома, што адбываецца.

«Яны, відаць, чакаюць, калі мой заробак з’есць інфляцыя да $ 100, каб з кішэні дастаць і мне выдаць», – расказвае жанчына.

Супадзенне ці не, але 31 жніўня, калі belsat.eu размаўляў з Аленай і Людмілай, раптоўна ім патэлефанавалі з райвыканкаму. З жанчынамі сустрэліся намеснік старшыні па эканоміцы ды прадстаўніца ААТ «Партнёр-кансультант». Грошай ім не далі, але паабяцалі, што будуць «трымаць у курсе» і паведамяць, калі з’явяцца сродкі на іхныя нявыплачаныя заробкі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”276223″ img_size=”large”][vc_column_text]

Інвестар-расеец схаваўся на радзіме

У канцы 2010 году ўказам прэзідэнта дырэктарам Крупскага заводу стаў грамадзін Расеі Сяргей Манееў.

Ён на бязвыплатнай аснове атрымаў акцыі стратнага прадпрыемства на $ 100 000. Паводле інфармацыі газеты «Беларусь сегодня», на той момант прадпрыемства мела Br 1,8 млрд пазыкаў па падатках і мытах, якія новы гаспадар мусіў выплаціць за 11 гадоў. Таксама, паводле інвестарскай дамовы, Манееў павінен быў стварыць 50 працоўных месцаў, укласці $ 200 000 у развіццё перапрацоўкі ды пастаўляць прадукцыю на экспарт.

Працоўную дамову з самім інвестарам заключылі да жніўня 2016 году.

Былая працаўніца заводу Людміла кажа, што тут працавалі каля 40 асобаў. Новы дырэктар зрабіў рамонт і ўпарадкаванне тэрыторыі. Пры ім пачала працу лінія па перапрацоўцы яблыкаў, якая да гэта не дзейнічала. Скупалі садавіну, давілі сок ды прадавалі яго заводам, што робяць пладова-ягаднае віно.

У сакавіку 2013 года Сяргей Манееў паехаў у адпачынак у Расею і больш у Беларусь не вярнуўся. На завод пацягнуліся праверкі Дзяржкантролю, Аддзялення барацьбы з эканамічнымі злачынствамі. Праз год пракуратура Крупскага раёну завяла крымінальную справу на інвестара па ч 4. арт. 210 КК РБ («Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі»). Яшчэ праз год пазачарговы сход акцыянераў прадпрыемства вырашыў ліквідаваць вытворчасць. Гэты працэс цягнецца да сёння.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, паколькі на рахунку заводу сродкаў няма, распрадаецца маёмасць. 20 аб’ектаў нерухомасці не былі зарэгістраваныя, і каб выставіць іх на гандляванні, неабходна прайсці шлях ад інвентарызацыі да ацэнкі. А гэта дадатковыя выдаткі і час.

Што гэта за 20 аб’ектаў, былыя работніцы Алена і Людміла не ўяўляюць. З упэўненасцю яны сказалі толькі пра неаформлены дом з лазняй, дзе жыў Сяргей Манееў.

Цікава, што да заводу ў Крупках гэты бізнесовец кіраваў аналагічнай вытворчасцю ў Любані. Паводле інфармацыі ў СМІ, яму перадалі стратны кансервавы цэх калгасу «Рассвет». Калі прадпрыемства пачало выходзіць «у плюс», мясцовыя чыноўнікі нібыта запатрабавалі перадаць ім кантрольны пакет акцыяў.

З чым засталіся людзі?

[/vc_column_text][vc_single_image image=”276227″ img_size=”large”][vc_single_image image=”276211″ img_size=”large”][vc_column_text]Людміла, Алена і яшчэ адна іх калега змаглі звольніцца толькі праз год пасля таго, як знік Манееў. Дырэктара не было, таму ім не маглі падпісаць адпаведнага загаду, пакуль не прызначылі выканальніка абавязкаў.

«У Крупках людзі па 2 гады не маглі знайсці працу. Цяпер уладкаваліся, хто прыбіральшчыцай, хто прадаўцом», – расказваюць жанчыны.

У Крупках на іхны пазоў адбыўся суд.

«Нам кажуць, у вас усе дакументы на руках, ідзіце да судовых выканаўцаў, патрабуйце. А ў каго патрабаваць?», – абураецца Алена.

Яны наракаюць, што пра рэчы, ад якіх залежыць, калі яны атрымаюць заробленыя грошы, даведаюцца выпадкова. Напрыклад, ад вартаўнікоў яны пачулі, што прадалі завадскія МАЗ, цягач «Scania» і «Газель» ды яшчэ збіраюцца здаваць на металалом пабітыя «Жыгулі».

«Мяне ўжо проста крыўда бярэ. Мы працавалі зімой, у халоднай вадзе на лініі, і цяпер з намі так абышліся», – гаворыць Алена.

ХМ, belsat.eu

Стужка навінаў