Заўтра - моцны вецер, на выходных - дажджы. Як насалодзіцца восеньскай прыгажосцю? Мы знялі для вас відэа з дрону


У пятніцу 13 кастрычніка па ўсёй Беларусі аб’яўлены памаранчавы ўзровень небяспекі ў сувязі з моцным ветрам. На выходных чакаецца няўстойлівае надворʼе з дажджамі, і толькі ў нядзелю магчымыя праясненні.

Згодна з дадзенымі Белгідраметцэнтру, 13 кастрычніка па ўсёй тэрыторыі Беларусі трэба чакаць парывы ветру да 20 м/с. Тэмпература ў ночы 5-10 градусаў вышэй за нуль, днём 7-12 градусаў.

У суботу вецер сціхне, па поўдні і захадзе тэмпература можа падняцца да +15, але па ўсёй тэрыторыі краіны будзе воблачна і дажджліва.

У нядзелю можа быць яшчэ на два градусы цяплей, воблачна з праясненнямі, але няўстойлівае надворʼе захаваецца. Магчымы парывісты вецер на ўсходзе краіны, па большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы.

ВЧ, belsat.eu

 

 

 

 

Стужка навінаў